26 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Заказчыкі забойства Шарамета могуць быць адкуль заўгодна, у тым ліку з Менска

37
Наталля Радзіна: Заказчыкі забойства Шарамета могуць быць адкуль заўгодна, у тым ліку з Менска
Наталля Радзіна

Павел дамагаўся поспеху ва ўсіх сваіх праектах і заўсёды раздражняў тых, каму было, што хаваць.

Пра гэта заявіла галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна, каментуючы забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета:

- Паўла можна па праву называць беларуска-расейска-ўкраінскім журналістам.

Ва ўсіх гэтых трох краінах ён дамогся вядомасці: пачынаў у Беларусі ў незалежнай прэсе, стаў асабістым ворагам Лукашэнкі (ён любіў так сябе называць, але гэта было праўдай), трапіў у турму як карэспандэнт ОРТ, пасля вызвалення перабраўся ў Расею, а калі сталі «закручваць гайкі» і там, з'ехаў працаваць у Кіеў.

Ён быў інтэлектуалам і прафесіяналам, таму хутка дамогся поспеху і там.

Раздражняў многіх - што ў Беларусі, што ў Расеі, што ва Украіне, таму што быў рэзкім, не саромеўся ў эпітэтах, навешваў ярлыкі, зрываў пакровы. Але заўсёды быў цікавым. З ім ніколі не было сумна.

Пазіцыі нашы часта не супадалі, лаяліся мы з ім да хрыпаты, але заўсёды, адразу ж, на яго ж ініцыятыву, мірыліся. І немагчыма было на яго доўга злавацца, таму што прывабнасць была вялізная.

Хто яго забіў - не ведаю. Але заказчыкі могуць быць адкуль заўгодна, у тым ліку з Менска.

У Беларусі выкралі яго калегу, аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага. Сама я пасля гібелі заснавальніка charter97.org Алега Бябеніна, інсцэніраванай пад самагубства, не веру ні ў якія крымінальныя версіі гібелі журналістаў. У нашых краінах журналістаў забіваюць за слова.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках