20 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзе РФ у цяжкай атлетыцы пагражае адхіленне ад Алімпіяды

4
Камандзе РФ у цяжкай атлетыцы пагражае адхіленне ад Алімпіяды

Расейскіх прызёраў Алімпіяды ў Лондане злавілі на допінгу.

Чатыры расейскія цяжкаатлеты, якія выступалі на Алімпіядзе ў Лондане, абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу. Згодна з правіламі Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF), камандзе Расеі пагражае адхіленне ад Алімпіяды, піша РБК.

Станоўчы вынік далі пробы Наталлі Забалотнай, Святланы Царукаевай, Андрэя Дземанава і Аляксандра Іванаава, паведамляе IWF. Забароненыя прэпараты былі выяўленыя падчас другой хвалі пераправеркі проб удзельнікаў Алімпіяд 2008 і 2012 год. Двое з абвінавачаных у допінгу расейцаў здабылі медалі на Алімпіядзе ў Лондане. Наталля Забалотная стала сярэбраным прызёрам у катэгорыі да 75 кг, а Аляксандр Іваноў стаў другім у катэгорыі да 94 кг.

Напярэдадні выданне «Чэмпіянат.ру» паведаміла, што, паводле яго інфармацыі, станоўчы вынік дала таксама проба штангіста Руслана Албегава. На Гульнях-2012 года Албегаў здабыў бронзавы медаль у катэгорыі звыш 150 кг.

Інфармацыя аб новых станоўчых допінг-пробах ставіць пад пагрозу выступ каманды Расеі ў цяжкай атлетыцы на Алімпіядзе ў Рыа. Згодна з правіламі, прынятымі на апошнім пасяджэнні выканкама Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі, федэрацыі, тры і больш прадстаўнікоў якіх злоўленыя на допінгу падчас гэтай пераправеркі, будуць дыскваліфікаваныя на год. Раней станоўчы вынік далі пробы «Б» Надзеі Яўсцюхінай, Марыны Шаінавай і Апці Аухадава.

25 ліпеня Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі абвясціла, што пастанова аб удзеле расейскай каманды будзе прынятая пасля кансультацыі з МАК і WADA.

24 ліпеня МАК прыняў пастанову не адхіляць каманду Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе, але перадаць права допуску тых ці іншых спартоўцаў на Гульні міжнародным спартовым федэрацыям. Федэрацыі павінны прымаць пастанову аб допуску спартоўцаў на Алімпіяду згодна з крытэрыямі, вызначанымі МАК. У тым ліку на Гульні не дапускаюцца спартоўцы, якія раней былі абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу (нават у тым выпадку, калі яны ўжо адбылі дыскваліфікацыю), а таксама тыя расейцы, якія згаданыя ў дакладзе камісіі WADA пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках