18 красавiка 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі масава парушаецца закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

1
У Беларусі масава парушаецца закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Зафіксаваныя ў Менску і Магілёве парушэнні тычыліся пераважна двух кірункаў.

За першае паўгоддзе 2016 года Міністэрства культуры вынесла 16 прадпісанняў у сувязі з парушэннямі ўласнікамі аб'ектаў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 ліпеня ў Менску кіраўнік ўстановы Барыс Святлоў, піша БелаПАН.

Са слоў начальніка ўправы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігара Чарняўскага, зафіксаваныя ў Менску і Магілёве парушэнні тычыліся пераважна двух кірункаў. «Гэта розныя парушэнні. Але мы апошнім часам заняліся даволі шчыльна такімі пытаннямі, як абсталяванне летніх сезонных кавярняў ля аб'ектаў, якія ахоўваюцца, а таксама размяшчэннем на такіх аб'ектах рэкламы часцяком без ўзгаднення пашпартоў рэкламы ў Міністэрстве культуры, што парушае вобраз ўспрымання аб'ектаў спадчыны», - удакладніў ён.

Святлоў адзначыў, што на зацвярджэнне ва ўрад накіраваны праект пастановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2016 годзе шэрагу аб'ектаў. «Прапанавана надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 137 аб'ектам, у тым ліку 32 нерухомым матэрыяльным аб'ектам», - дадаў міністр.

Паводле ягоных слоў, актыўна праводзяцца рэстаўрацыйныя работы ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, з пачатку года адбыліся два пасяджэнні беларуска-польскай групы аб рэстаўрацыі жывапісу на фасадах храма. Прадаўжаецца рэканструкцыя і рэстаўрацыя Свята-Пакроўскага праваслаўнага жаночага манастыра ў Талачыне, расейскія спецыялісты дапамагаюць у рэстаўрацыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.

Пры гэтым Святлоў разлічвае на актывізацыю беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў сферы рэстаўрацыі. Гэтае пытанне ён абмяркоўваў з расейскім калегам Уладзімірам Мядзінскім на вуліцах Віцебска падчас нядаўняга фестывалю "Славянскі базар". Падчас перамоў з Мядзінскім таксама гучала прапанова аб стварэнні за кошт бюджэту «саюзнай дзяржавы» шматфункцыянальнага цэнтра ў музеі-сядзібе Іллі Рэпіна «Здраўнёва» пад Віцебскам, дадаў беларускі міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках