7 траўня 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Дзярждэпа ЗША прыгразіў Сі Цзіньпіну санкцыямі

8
Кіраўнік Дзярждэпа ЗША прыгразіў Сі Цзіньпіну санкцыямі
ЭНТАНІ БЛІНКЕН

Праз падтрымку РФ.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыгразіў кіраўніцтву Кітая санкцыямі, калі той не перастане пастаўляць Расеі тавары, якія дазваляюць ёй «аднаўляць прамысловую базу», піша Politico.

У рамках свайго візіту ў Кітай дзяржсакратар сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінамv і кітайскім міністрам замежных справаў Ван І. Падчас сустрэчы Блінкен «даў зразумець», што ў адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна «заканчваецца цярпенне» праз адмову Пекіна спыніць падтрымку Масквы, паведамляе выданне. Дзяржсакратар таксама заявіў, што праз тавары падвойнага прызначэння, якія пастаўляюцца Кітаем у РФ, расце «пагроза, якую Расея мае для краінаў Еўропы».

«Мы ўжо ўвялі санкцыі ў дачыненні да больш як 100 кітайскіх прадпрыемстваў. <…> Мы поўнасцю гатовыя ўжыць дадатковыя захады», – падкрэсліў Блінкен.

Пасля пачатку вайны з Украінай Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Расеі, замяняючы заходнія кампаніі, якія пакінулі рынак РФ праз санкцыі.

Якія санкцыі могуць увесці ЗША супраць Кітая? Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org расказаў украінскі дыпламат Аляксандр Хара.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках