Топ-генерал ЗША пра Abrams ва Украіне: Абмяркоўваем хуткую адаптацыю
3- 26.04.2024, 21:57
- 6,732
Сітуацыя на полі бою хутка мяняецца.
Злучаныя Штаты Амерыкі абмяркоўваюць адаптацыю выкарыстання танкаў Abrams на полі бою ва Украіне, паколькі ўмовы там пераменлівыя.
Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на заяву кіраўніка Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў ЗША генерала Чарльза Браўна паводле вынікаў пасяджэння ў фармаце «Рамштайн».
Ён падкрэсліў, што хаўруснікі адаптуюцца ва ўмовах канфлікту ва Украіне. І, беручы да ўвагі характар вайны, трэба ўжываць розныя сістэмы ўзбраенняў.
«Разам з кіраўнікамі іншых узброеных сілаў мы абмяркоўваем тое, як можна хутка адаптавацца да ўвесь час зменлівых умоваў на полі бою ва Украіне», – дадаў Браўн.
Нагадаем, сёння, 26 красавіка, выданне Associated Press паведаміла, што Украіна нібыта адводзіць з лініі фронту танкі Abrams, якія далі ЗША.