Як насамрэч выглядаюць бальнічныя палаты ў рэгіёнах
15- 27.04.2024, 18:20
- 13,490
У сеціва патрапіла шакавальнае відэа.
Пацыентка аршанскай бальніцы №1 імя Сямашкі выклала ў сацсетках ролік, дзе абураецца жахлівым станам палатаў у неўралагічным аддзяленні. Самае абуральнае, што дзверы ў аддзяленні не прапускаюць у шырыні вазок нават для падлетка.
У гэтым жа роліку жанчына паказвае цудоўны рамонт у санвузле для персаналу бальніцы. Такая несправядлівасць абуральная.
Не менш сумна, што Орша мае глыбока дэфіцытны бюджэт.