9 траўня 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь нарэшце прыйшла цеплыня

2
У Беларусь нарэшце прыйшла цеплыня

У Менску запусцілі фантаны.

Днём 27 красавіка па Беларусі тэмпература складала +11… +15°C, а 29 красавіка прагназуюць ужо +20°C, а то і ўсе +25°C. Дзень таму ў Менску запусцілі 35 з 39 фантанаў, паведамляе БелТА.

Цяперашняя цеплыня далёка не рэкордная: у 2013 годзе 27 красавіка зафіксавалі ажно +29,2°C у Жыткавічах. Але роўна 100 гадоў таму быў антырэкорд, у Менску тады было –6,5°C.

На нядзелю і наступны тыдзень абяцаюць цёплае і збольшага сонечнае надвор'е, якое ўтворыцца дзякуючы малаактыўнаму франтавому раздзелу і цёпламу паветру з паўднёвага захаду Еўропы. Хіба што ў нядзелю магчымыя кароткачасовыя дажджы, а ў наступную суботу – воблачнасць.

@nieznajomaje Какой ваш любимый фонтан в Минске? #минск #беларусь #событияминск #фонтан #незнаёмае #минсксейчас ♬ som original - Song Music 74

Тым не менш Гідраметцэнтр папярэджвае, што ў ноч на 28 красавіка магчымыя замаразкі да -2°С, у наступныя дні ноччу і раніцай магчымы туман. А яшчэ тыдзень таму ў Беларусі выпаў снег.

Нагадаем, што Маскву тым часам затапіла моцная залева.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках