10 траўня 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за колькі на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя

Што за колькі на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя
ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»

Кошт радыскі разбягаецца ад трох да пяці рублёў.

Колькі каштуе пахрумстаць свежай радыскай і калючым агурком, расказваюць «Менск-Навіны». А яшчэ стала вядома, што за «далікатны» лімон прывезлі з Егіпта і чаму ён каштуе 35 рублёў за кілаграм.

На галоўным рынку сталіцы чарамшу аддаюць пучкамі за 1,5 рубля, за 3 і за 5 – кошт залежыць ад памеру. Побач шчаўе – таксама 2 рублі за пучок. А вось радыска на суседнім прылаўку заяўленая як паўнацелая і нягоркая. Кошт радыскавага пытання (у цэлым на Камароўцы) разбягаецца ад 3 да 5 рублёў за пучок.

Зеляніна каштуе ад 70 капеек да 15 рублёў за 100 г. На ніжняй коштавай мяжы ідзе цыбуля (якая ў пёрах) – за рубель, салаты – за 2,5 у сярэднім. На верхняй – кінза, базілік і іншае. Маладая капуста – 3,5 рубля/кіло (можна зблытаць з салатай «айсберг», які вязуць з Ірана), брокалі ўжо 15–17 рублёў, а каляровая капуста ў два разы таннейшая – 7,5. Усе тры віды прыбылі з Узбекістана.

Памідоры ў продажы – з Беларусі, Азербайджана і Узбекістана, роскід коштаў – ад 5 да 45 рублёў за кілаграм. Агуркі пераважна свае, каштуюць ад 5 да 13 рублёў за кілаграм. Імпартныя 6–10 рублёў за кілаграм, можна знайсці і цяжкі люкс за 35 рублёў.

Дарэчы, 35 рублёў просяць за кілаграм «далікатнай» цытрыны. Нетыповы цытрус прыехаў з Егіпта. Прадавец запэўнівае: кіслінка ў ім нікуды не падзелася, але не настолькі крамяная, як у класічнага ўзору. «Егіпцянін» адрозніваецца насычаным аранжавым колерам скуркі. Хоць падазрона нагадвае субрата з Узбекістана, які прыязджае на Камароўку летам.

Трускавак усё больш, а кошты ўсё саладзейшыя: кілаграм у сярэднім 20–25 рублёў, але можна знайсці і за 13–14 рублёў.

У нектарынах цікавы роскід коштаў ад 7 (!) рублёў да 99. Натуральна, маюць значэнне і памер, і кансістэнцыя. Бюджэтны навобмацак нагадвае яблык.

Абрыкосы таксама ўжо ёсць, каштуюць ад 60 да 99 рублёў за кілаграм. Кілаграм сакавітых гішпанскіх апельсінаў – 7 рублёў. У цэлым роскід коштаў – ад 5 да 25 рублёў/кіло.

На суседнім прылаўку ляжаць мандарыны. Усё яшчэ добрыя, нягледзячы на тое, што намінальна сезон ужо адышоў. Кошты – ад 3,5 да 25 рублёў.

Беларускія яблыкі – ад 3,5 да 6 рублёў за кілаграм, імпартныя і 15–20 могуць завешваць. А вось кілаграм грушаў аддаюць за 13 рублёў. Але можна знайсці як за 5, так і за 25.

Кавуны на Камароўцы ўжо ёсць, ад 8 да 25 рублёў за кілаграм. Бананы – 4 рублі за кілаграм. Можна і за 22 рублі знайсці.

Што да караняплодаў (за кілаграм):

– бульба – ад 60 капеек да 3 рублёў (імпарт – ад 9 да 12 рублёў);

– бурак – ад 2 да 7 рублёў;

– морква – ад 2 да 3,5 рубля (а яшчэ ў аўторак можна было і за рубель знайсці).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках