9 траўня 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нечаканы віраж»: Пілоты УСУ на «Як-52» паспяхова палявалі на расейскі «Арлан-10»

10
«Нечаканы віраж»: Пілоты УСУ на «Як-52» паспяхова палявалі на расейскі «Арлан-10»

Кадры новага метаду барацьбы з дронамі РФ.

Сілы абароны Украіны скарысталі новы метад барацьбы з расейскімі БПЛА. У сеціве з'явілася відэа, на якім паказана, як украінскія лётчыкі на вучэбна-трэніровачным самалёце «Як-52» збіваюць над Адэсай расейскі выведны беспілотнік «Арлан-10», адзначае dialog.ua.

На распаўсюджаных кадрах можна назіраць момант спуску расейскага дрона на парашуце. Паводле словаў ваенных аглядальнікаў, парашут, верагодна, раскрыўся ў выніку спрацоўвання аўтаматыкі.

Кадры стральбы на відэа не паказаныя, аднак эксперты мяркуюць, што агонь па варожай цэлі вёўся другім чальцом экіпажу Як-52 з аўтаматычнай зброі ці стрэльбы.

Таксама не выключаны варыянт з інтэграцыяй кулямёта ў крыло ці борт, але ён называецца малаверагодным, паколькі ў такім выпадку спатрэбілася б істотнае ўмяшанне ў планёр.

Украінскі журналіст Юры Бутусаў дадае ў сваім Telegram-канале, што навядзенне на цэль можа ажыццяўляцца пабочным цэлеўказаннем праз радыёсувязь і праз сістэму сітуацыйнай дасведчанасці з наступнай візуальнай ідэнтыфікацыяй цэлі.

Тым часам у Сілах абароны Поўдня пацвердзілі, што над Адэсчынай збіты два расейскія выведныя дроны («Арлан-10» і ZALA), яны былі ліквідаваныя пры дапамозе лёгкаматорнай авіяцыі.

– Нечаканы віраж для варожых дронаў, але дзейсны, – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках