СМІ: Ракеты ATACMS знішчылі расейскую СПА на мысе Тарханкут у Крыме
13- 28.04.2024, 11:03
- 25,022
Ёсць інфармацыя і аб траплянні ў вайсковую частку ў Джанкоі.
Уначы ў Крыме былі чутныя магутныя выбухі: СМІ пішуць аб ударах ATACMS і траплянні ў вайсковую частку.
Так, у ТГ-канале «Крымскі вецер» з'явілася паведамленне аб тым, што ўначы, 28 красавіка, на тэрыторыі Джанкоя і Джанкойскага раёна можна было пачуць гук магутнага выбуху.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, гэта адбылося пасля паўночы. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што выбух быў вельмі моцны.
У той жа час прадстаўнікі акупацыйнай «улады» незаконна анэксаванага Крымскага паўвострава абвясцілі аб ракетнай небяспецы. Таксама СМІ паведамляюць і аб тым, што выбухі былі не толькі ў Джанкоі, але і ў Еўпаторыі.
Некаторыя расейскія паблікі ў Крыме паведамлялі аб ударах амерыканскімі ATACMS.
Дарэчы, расейскія СМІ паведамляюць, што ўначы УСУ атакавалі і знішчылі падраздзяленні СПА на мысе Тарханкут ракетамі ATACMS, папярэдне, з касетнай баявой часткай.
Расейцы папярэдзілі аб тым, што абстрэлы могуць узмацніцца.
У сваю чаргу ТГ-канал «Скрыня Пандоры» апублікаваў допіс аб тым, што ў Джанкоі была атака на вайсковыя аб'екты Расеі.
Больш за тое, у паведамленні гаворыцца, што ёсць траплянні ў вайсковую частку акупацыйных сіл РФ у Крыме: «Пад ударам, як вы ўжо зразумелі, вайсковыя аб'екты. Ёсць інфармацыя аб траплянні ў вайсковую частку».