12 траўня 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка прызнаў, што не давярае нават свайму асяроддзю»

24
«Лукашэнка прызнаў, што не давярае нават свайму асяроддзю»

Дыктатар памятае, што яму крычалі на МЗКЦ.

Лукашэнка фактычна прызнаў, што не давярае нават свайму найбліжэйшаму асяроддзю. Пра гэта ў інтэрв'ю «Зеркалу» сказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Відавочна, што ён проста нікому не давярае. Учора прагучала, што ён сыдзе, калі «побач будзе чалавек, які не здрадзіць, які будзе ісці на барыкады не баючыся, які не будзе лічыцца ні з чым, нават з уласным жыццём». Атрымліваецца, што сёння няма такіх людзей, якія не здраджваюць, якія гатовы аддаць за яго сваё жыццё. Гэта значыць, ён фактычна сказаў, што не давярае да канца нават свайму асяроддзю», - сказаў эксперт.

Аляксандр Класкоўскі таксама адзначыў, што Лукашэнка стаў «выглядаць анекдатычна» пасля таго, як «пралетарыят на МЗКЦ у жніўні 2020-га наўпроставым тэкстам крычаў яму, каб ён пакінуў сваю пасаду».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках