Расейскі прапагандыст Кісялёў паўтарыў свае пагрозы аб «ядзерным попеле»
15- 29.04.2024, 14:43
- 11,984
У РФ нервова рэагуюць на перадачу ATACMS Украіне.
Прапагандыст канала "Расія 1" Дзмітрый Кісялёў зноў паабяцаў ператварыць ЗША ў "радыеактыўны попел" пасля выдзялення Украіне 61 мільярда даляраў і адпраўкі ў краіну ракет.
Кісялёў пачаў выпуск сваёй праграмы "Вести недели" з пагроз ядзернай зброяй Еўропе і ЗША. Прапагандыст паабяцаў “імгненна раззброіць Францыю”, патапіць Вялікабрытанію і ператварыць у “радыеактыўны попел” ЗША.
Масква аднавіла ядзерныя пагрозы пасля таго, як Вашынгтон нарэшце выдаткаваў Украіне пакет дапамогі на 61 мільярд даляраў і прызнаў, што ўжо адправіў ракеты ATACMS. Фраза аб рэальнасці расейскага ядзернага ўдару стала першай у праграме Кісялёва. Ён яе вымавіў, анансуючы асноўныя тэмы выпуску. “Ці выкарыстае Расея ядзерную зброю? Адказ: так, але пры якіх умовах?” - сказаў вядучы.