Да +25°С чакаецца ў Беларусі 30 красавіка
- 29.04.2024, 18:00
- 1,302
Будзе пераменная воблачнасць.
Да плюс 25 градусаў і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 30 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Вецер паўднёвы ўначы слабы, удзень 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 3 градусаў на ўсходзе да плюс 14 на захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў.