У Баранавіцкім раёне знайшлі авіябомбу паблізу лініі электраперадач
6- 29.04.2024, 19:59
- 6,890
Фотафакт.
На тэрыторыі Баранавіцкага раёна паблізу лініі электраперадач знайшлі авіябомбу. Падрабязнасці паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Так, набой быў знойдзены ля адной з ліній электраперадач раёна. Відавочцы паведамілі аб знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Баранавіцкага РАУС, і на месца выехала міліцыя і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі 33933.
Спецыялісты ўстанавілі, што знойдзены прадмет - 152-міліметровая авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны. Іншых выбуховых прыстасаванняў, абследаваўшы тэрыторыю, вайскоўцы не выявілі.