16 траўня 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla адклікае ўсе 3900 прададзеных Cybertruck

17
Tesla адклікае ўсе 3900 прададзеных Cybertruck

Аўто ўжо заўважылі ў Беларусі.

У мінулую пятніцу кампанія Tesla абвясціла пра адкліканне ўсіх прададзеных на гэты момант электрычных пікапаў Cybertruck (3878 штук) для выпраўлення дэфекту педалі газу, праз што машына можа станавіцца дрэнна кіраванай на высокай хуткасці. Усім уладальнікам Cybertruck рэкамендавана звярнуцца ў сэрвіс, дзе кампанія бясплатна выправіць дэфект «цягам 15–40 хвілінаў».

Адкліканне выкліканае відэа, якое некалькі дзён таму апублікаваў адзін з уладальнікаў Cybertruck. Кіроўца паведаміў, што, калі пры руху на высокай хуткасці ягоная нага знаходзілася на педалі газу, ад педалі адлучылася дэкаратыўная металічная накладка і засела паміж педаллю і ашалёўкай салона. Педаль газу стала заблакаванай, і кіроўца не мог скінуць хуткасць. Нейкім чынам ён здолеў выбіць накладку з-пад ашалёўкі і вызваліць педаль газу. З'яўленне відэа прывяло да таго, што рэгулятары ЗША пачалі праверку, а кампанія ў выніку была змушаная прызнаць наяўнасць дэфекту і ўжыць захады. Пасля абвяшчэння адклікання акцыі Tesla патаннелі на 2%.

Агулам з пачатку года акцыі Tesla страцілі 40%. На меркаванне экспертаў, гэта выклікана затрымкамі ў пастаўках Cybertruck, а таксама ростам канкурэнцыі з боку іншых вытворцаў электрамабіляў, чаму Tesla вымушаная зніжаць кошты і, такім чынам, страчваць прыбытак.

Як паведамляў Charter97.org, Tesla Cybertruck ужо завезлі ў Беларусь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках