У Віцебску злавілі ваўка, які блукаў па вуліцах
43- 30.04.2024, 8:51
- 15,450
Горад патрулявала міліцыя.
Воўк, які блукаў па вуліцах Віцебска і яго наваколлях, абясшкоджаны, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Нядаўна ў інтэрнэт патрапіла відэа, на якім дзікая жывёліна бегала па вуліцах горада і трымала ў страху мясцовых жыхароў. Горад патрулявала міліцыя.
Учора воўк быў заўважаны ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёна - яго ўбачыла вяскоўка на сваім пляцы. Неадкладна былі выкліканыя супрацоўнікі лясгаса і паляўнічыя.
Жывёліну злавілі і застрэлілі.