17 траўня 2024, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's ацаніла крэдытны рэйтынг Беларусі

2
Moody's ацаніла крэдытны рэйтынг Беларусі

Падрабязнасці.

Рэйтынгавае агенцтва Moody’s правяло паўторную ацэнку прымальнасці крэдытных рэйтынгаў Беларусі. Згодна з яе вынікамі бягучыя рэйтынгі былі пацверджаныя на ўзроўні С.

Moody's па-ранейшаму разглядае выплаты ў еўрааблігацыях у нацыянальнай валюце ў якасці дэфолту.

"Рэйтынг таксама адлюстроўвае абмежаваную здольнасць Беларусі абслугоўваць сваю пазыку ва ўмовах узмацнення жорсткасці санкцый у адказ на падтрымку вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну", — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Moody's ацэньвае рызыку дэфолту па бягучых і будучых выпусках пазыковых абавязанняў Беларусі як вельмі высокую. Паводле ацэнак агенцтва, дзяржаўная завінавачанасць Беларусі ў 2023 годзе складала блізу 45% ВУП і, магчыма, застанецца прыкладна на гэтым узроўні сёлета.

“Стабільны прагноз указвае на тое, што крэдытны профіль Беларусі наўрад ці істотна палепшыцца, калі санкцыі не будуць знятыя, чаго мы не чакаем у сярэднетэрміновай перспектыве.

"C" з'яўляецца самым нізкім рэйтынгам паводле рэйтынгавай шкалы Moody's, і малаверагодна, што рэйтынг Беларусі падымецца з бягучага становішча, калі санкцыі не будуць знятыя, што стане ключавой умовай для аднаўлення выплат у замежнай пазыцы ў замежнай валюце. Нават у выпадку скасавання санкцый пазіцыя Беларусі аб ліквіднасці, магчыма, застанецца вельмі слабай, што абмяжоўвае яе здольнасць абслугоўваць суверэнную запазычанасць”, - адзначылі ў Moody’s.

Нагадаем, іншыя крэдытныя агенцтвы вялікай тройкі Fitch і S&P адмовіліся ад публікацыі рэйтынгаў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках