У Беларусі літоўскага перавозчыка аштрафавалі на больш як $500 тысяч
5- 30.04.2024, 10:53
- 8,526
У чым прычына?
У Беларусі літоўскага перавозчыка аштрафавалі на 1,7 мільён рублёў (больш за $500 тысяч). Гарадзенскія мытнікі нібыта знайшлі ў грузавіку значна больш тавараў, чым было афіцыйна заяўлена.
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, грузавік DAF праверылі ў пункце пропуску "Беняконі". Ён вёз буйную партыю рознай касметыкі. Больш за 250 тысяч яе адзінак у дакументах пазначана не было. Іх ацанілі на суму больш за 17 мільёнаў рублёў.
10% ад гэтай сумы павінна заплаціць у беларускі бюджэт фірма-перавозчык - адпаведную пастанову прыняў суд паводле матэрыялаў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.