«Расейскія прапагандысты збянтэжаныя, Трамп не дапамог»
15- 30.04.2024, 11:07
- 8,570
Чаму на расейскай ТВ ладзяць істэрыкі праз ATACMS.
Расейскі юрыст і грамадскі дзеяч Марк Фейгін пракаментаваў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону нервовую рэакцыю раснйскіх прапагандыстаў адносна ATACMS:
- У Скабеевай усё больш трывожных нот у голасе. На Салаўёва паглядзіце: ад яго палова засталася. Ён хутка памрэ, адчуваю.
- Добра было б. Я бачыў нервовы спіч Cкабеевай з нагоды ATACMS: «Яны дасягнуць Растоўскай вобласці і г.д.». Думаю, яны крыху падкручваюць нагнятанне...
Ёсць некаторыя фразы, якія сведчаць аб тым, што нейкія рэчы іх бянтэжаць. Гучала: «Як жа Трамп гэта дапусціў? Як зрабіў так, што пакет [дапамогі Украіне] прайшоў?»
Прапагандысты не былі гатовы, што пытанне ў ЗША разгледзяць. За гэтай пастановай магчыма ёсць і нейкая дамоўленасць Трампа з дэмакратычнай адміністрацыяй. Хутчэй за ўсё, пасярэднікам быў спікер Джонсан, блізкі да Трампа… Быў гандаль публічны ў сувязі з мяжой, нелегальнай міграцыяй, але было нешта і не на паверхні.