У Менску перанеслі тэрміны будаўніцтва новых станцый метро
6- 30.04.2024, 11:41
- 6,950
Давядзецца пачакаць.
Будаўніцтва другога адцінку Зеленалужскай лініі метро ў Менску пачнецца ў канцы 2024 года, заявіў генеральны дырэктар "Мінскбуда" Аляксандр Церахаў. Да ліпеня гэтага ж года плануецца закончыць будаўніча-мантажныя работы на станцыях "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец", пасля чаго пачнуцца пусканаладачныя работы пры ўмове высокай ступені гатоўнасці аб'ектаў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Новыя станцыі, такія як "Парк Дружбы народаў", "Камароўская", "Пярэспа" і "Прафсаюзная", будуць узведзеныя толькі пасля заканчэння аб’ектаў, якія будуюцца. Падрыхтоўка да новага этапу працягваецца, і чакаецца, што комплекс "Алеся" пачне пракладаць новыя тунэлі да канца бягучага года.
У пачатку года ў “Мінскметрабуды” згадваліся іншыя тэрміны, і планавалі пачаць асноўны этап будаўніцтва ў траўні.