Байцы «Хартыі» паказалі кадры баёў на Ліманскім кірунку
3- 30.04.2024, 20:32
- 4,412
Відэа.
13-я брыгада Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» паказала кадры баёў на Ліманскім кірунку.
Пра гэта інфармуе тэлеграм-канал брыгады.
«На Ліманскім кірунку бакі спрабуюць замацавацца, палепшыць сваё тактычнае становішча. Прадаўжаюцца абмены артылерыйскімі і мінамётнымі ўдарамі, працуюць іншыя сродкі. Праціўнік спрабуе ціснуць, але байцы брыгады “Хартыя” стрымліваюць яго і ідуць адваёўваць пазіцыі», – гаворыцца ў паведамленні.
Вось як выглядае бой там, дзе раней быў густы лес. Відэа змяшчае кадры ад першай асобы, каб паказаць, якія тытанічныя намаганні прыкладаюць украінскія байцы.