Беларускі хакеіст Ягор Сідараў стаў гульцом «Анахайма»
1- 4.04.2024, 9:10
- 1,400
Яго кантракт у НХЛ пачне дзейнічаць з сезона 2024/25.
Беларус Ягор Сідараў у 19 гадоў падпісаў кантракт пачаткоўца з клубам НХЛ "Анахайм Дакс", піша hockey.by.
Пагадненне ўкладзена адразу на тры гады. Гуляць за каманду Ягор пачне ў сезоне 2024/25.
"Анахайм" абраў беларуса на драфце НХЛ 2023 года. Ён стаў трэцім беларускім гульцом, якога абраў клуб, пасля Руслана Салея і Віталя Козела.
У сезоне 2023/24 Сідараў гуляе за «Саскатун» у Заходняй хакейнай лізе (WHL). Сярод хакеістаў каманды беларус лідар у колькасці галоў, пераможных галоў, галоў у большасці.
Паводле набраных балаў ён знаходзіцца на другім месцы ў камандзе, а паводле перад - на трэцім.