7 траўня 2024, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрагмент кнігі Святланы Алексіевіч патрапіў на расейскі АДЭ

4
Фрагмент кнігі Святланы Алексіевіч патрапіў на расейскі АДЭ
СВЯТЛАНА АЛЯКСІЕВІЧ

Дэпутатка Дзярждумы РФ запатрабавала правесці праверку.

Фрагмент «Чарнобыльскай малітвы» беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч патрапіў у тэксты, паводле якіх прапаноўвалася напісаць укладанне падчас здачы датэрміновага АДЭ ў канцы сакавіка.

Прэцэдэнт, як пішуць расейскія СМІ, так абурыў грамадскасць, што праблема выйшла на дзяржаўны ўзровень.

Дэпутатка Дзярждумы РФ Ніна Астаніна ўзначаліла рух выяўлення праўды аб тым, як урывак твора непрыязнай аўтаркі быў дапушчаны да дзяржаўнага іспыту.

Ліст з патрабаваннямі разабрацца ў сітуацыі, якая склалася дэпутатка накіравала міністру асветы РФ.

У запыце гаворыцца, што дзеці прачыталі цытату аўтаркі, якую адрознівае «адкрытая русафобія», «непрыманне Саюзнай дзяржавы Расея-Беларусь» (у той час як людзьмі, якія наўмысна перакручваюць назву нібы прыязнай краіны, мабыць, рухае выключна любоў) і якая атрымлівала "ордэны і ўзнагароды ад дзяржаў-чальцоў NАТО".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках