Калабарантка ў Харкаве збірала матэрыялы для ток-шоў Скабеевай і Салаўёва
18- 1.05.2024, 12:06
- 9,922
У СБУ раскрылі падрабязнасці.
Украінскія праваахоўнікі затрымалі ў Харкаве калабарантку, якая дапамагала крамлёўскім СМІ апраўдваць агрэсіўную вайну супраць Украіны. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.
Як зазначаюць у ведамстве, калабарантка рыхтавала тэзісы, якія выкарыстоўвалі ў заказных матэрыялах цэнтральныя тэлеканалы РФ. Пра ракетна-бомбавыя ўдары РФ па крытычнай інфраструктуры Харкава.
"Затрыманая рыхтавала такія "інфармацыйныя даведкі", якія гераізавалі акупантаў і адмаўлялі іх вайсковыя злачынствы", - гаворыцца ў паведамленні.
Паведамленні здрадніцы "распаўсюджвалі" ў сюжэтах рупараў Крамля, сярод якіх ток-шоў Скабеевай і Салаўёва.
“Працавала” праз пасрэдніка
Калабарантка працавала на крамлёўскія медыя праз "пасрэдніка". Ім быў расейскі «ваенны карэспандэнт», які каардынаваў свае дзеянні з вайсковай выведкай РФ.
Раней жанчына выйшла на яго праз сацсетку “ВКонтакте” і прапанавала сваю дапамогу ў вайне супраць Украіны.
Пасля атрымання звестак расейскі вайсковы карэспандэнт перадаваў іх мадэратарам цэнтральных тэлеканалаў РФ ці сам выступаў у эфірах з тэзісамі здрадніцы.
Каб сабраць звесткі для ворага, фігурантка адсочвала навіны ў Telegram-каналах або "ўцёмную" выпытвала патрэбную ёй інфармацыю ў сваіх знаёмых.
Падчас вобшуку ў памяшканні зламысніцы канфіскаваны мабільны тэлефон з довадамі яе падрыўной дзейнасці на карысць РФ.
Затрыманай паведамлена аб падазрэнні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Украіны.
Цяпер зламысніца знаходзіцца пад вартай. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.