Затрыманая перакладчыца Вольга Калацкая, якую судзілі за аплявуху Азаронку
15- 10.05.2024, 9:35
- 16,306
У яе дома прайшоў ператрус.
Затрыманая перакладчыца Вольга Калацкая, якая раней адбыла «хатнюю хімію» за аплявуху прапагандысту Рыгору Азаронку, паведамляе «Радыё Свабода».
Са звестак выдання, дома ў перакладчыцы таксама адбыўся ператрус. У яе ёсць маці, якой больш за 90 гадоў і якая мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. Прычына затрымання Вольгі не ўдакладняецца.
24 сакавіка 2021 года Вольгу Калацкую прызналі вінаватай у «злосным хуліганстве» (ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК): паводле версіі абвінавачання, на акцыі памяці Рамана Бандарэнкіv яна ўдарыла па твары Рыгора Азаронка. Яна поўнасцю адбыла свой тэрмін.
Пазней супраць Вольгі завялі новую справу - паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Пасля справу спынілі, аднак у чэрвені 2021 года Следчы камітэт скасаваў пастанову аб спыненні вытворчасці. Падрабязнасці гэтай справы невядомыя.
Вольга Калацкая - перакладчыца і выкладчык англійскай мовы. Яна пераклала на беларускую мову дзясяткі кніг англамоўных пісьменнікаў, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра і Артура Голдэна і іншых, а таксама фільмы і мультфільмы, сярод якіх «Гладыятар» і «Шрэк».