20 траўня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін дагуляўся з імпартазамяшчэннем»

7
«Пуцін дагуляўся з імпартазамяшчэннем»

Сітуацыя з тэхнікай становіцца ўсё горшай.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Аляксандр:

- Пуцін дагуляўся з імпартазамяшчэннем. У сённяшняй аварыі ў Санкт-Пецярбургу ўжо мінімум трое загінулых пасажыраў. Яшчэ шасцёра знаходзяцца ў рэанімацыі.

Лукашыстам пашанцавала, што на гэты раз у аварыю патрапіў не МАЗ, а расейскі Volgabus ад канцэрна «Валжанін». Да гэтага дзясяткі разоў здараліся аварыі з МАЗаўскай тэхнікай праз замену заходніх камплектуючых.

Апошняя буйная была на Клімавіцкім тракце пад Менскам. Аўтобус таксама страціў кіраванне. У выніку былі дзясяткі пацярпелых, абышлося без смерцяў. Але прычыны аварыі ўсё тыя ж - імпартазамяшчэнне.

Расейскія СМІ пішуць, што Volgabus-4298 2022-га года выпуску, які трапіў сёння ў аварыю. І за апошнія два гады гэта ў яго дзявятая аварыя.

Пасля развязанай Пуціным вайны з Украінай і санкцый, якія рушылі ўслед, вытворцы РФ і Беларусі перайшлі на кітайскія дэталі. Водгукі пра тэхніку жудасныя. Аварыі камунальнай тэхнікі павялічыліся ў разы. І ўжо прывялі да смерцяў.

Цяпер толькі засталося дачакацца, калі самалёт упадзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках