29 траўня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі сенатар заклікаў NATO і ЕЗ разгледзець санкцыі на пастаўкі бавоўны ў РФ

6
Французскі сенатар заклікаў NATO і ЕЗ разгледзець санкцыі на пастаўкі бавоўны ў РФ

Дэталі.

Краінам, чальцам NATO і ЕЗ, варта разгледзець магчымасць увядзення санкцый на пастаўку ўсіх тыпаў баваўнянай прадукцыі ў РФ. Пра гэта ў каментары Guildhall заявіў французскі сенатар, чалец камітэта Сената Францыі ў пытаннях абароны і міжнародных стасункаў Гіём Гантар.

Ён растлумачыў, што баваўняная прадукцыя можа быць перапрацаваная ў нітрацэлюлозу - сыравіну, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці боепрыпасаў. З яго слоў, NATO і ЕЗ таксама павінны расследаваць пытанне паставак нітрацэлюлозы заходнімі кампаніямі ў Расею праз трэція краіны і ўжыць санкцыі да такіх кампаній.

Са слоў сенатара, нядаўна апублікаванае расследаванне аб тым, што Расея імпартуе нітрацэлюлозу для вытворчасці боепрыпасаў праз турэцкую кампанію і апасродкавана праз нямецкія і тайваньскія кампаніі, «выклікае сур'ёзную трывогу». Ён адзначыў, што Расея падвоіла імпарт нітрацэлюлозы летась, у той жа час еўрапейскія прамысловыя прадпрыемствы асцерагаюцца недахопу гэтага важнага кампанента, што можа паўплываць на іх уласную вытворчасць.

Гантар адзначыў, што, нягледзячы на некаторыя заявы заходніх лідараў, у тым ліку прэзідэнта Францыі, краіны Еўропы не перайшлі на вайсковую эканоміку. «Праз два гады пасля расейскага ўварвання ва Украіну прыйшоў больш чым зручны час для гэтага», – заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках