10 чэрвеня 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк запусціў варштат?

2
Нацбанк запусціў варштат?

У Беларусі прадаўжае расці аб'ём гатовых грошай у абарачэнні.

Аб'ём гатовых грошай у абароце ў красавіку расце трэці месяц запар і склаў 10,1665 млрд рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацбанка. Месяцам раней аб'ём гатовых грошай упершыню перавысіў 10 млрд.

Рублёвая грашовая маса ў красавіку пры гэтым крыху зменшылася — з 42,5 млрд да 42,466 млрд. У той жа час шырокая грашовая маса на 1 траўня склала больш за 76,8 млрд, за месяц яна вырасла амаль на 200 млн.

Акрамя таго, cа звестак рэгулятара, у красавіку сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва павялічыўся на 191,7 млн - да 8,831 млрд. Пры гэтым у юрыдычных асоб яны скараціліся: з 8,496 млрд да 8,289 млрд.

Што тычыцца валютных укладаў, за месяц яны выраслі з $10,374 млрд да $10,415 млрд. Як і месяцам раней, рост адбыўся за кошт павелічэння аб'ёмаў дэпазітаў юрыдычных асоб: з $5,903 млрд да $5,957 млрд. У той жа час дэпазіты грамадзян у валюце працягваюць скарачацца: з $4,471 млрд да $4,458 млрд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках