2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

RTL: Францыя тэстуе новае вайсковае падраздзяленне, якое будзе карыснае ва Украіне

1
RTL: Францыя тэстуе новае вайсковае падраздзяленне, якое будзе карыснае ва Украіне

На вучэннях NАТО ў Эстоніі.

Францыя, у рамках вучэнняў NАТО колькасцю 14 тысяч чалавек, якія праходзяць у Эстоніі, тэстуе новую выведвальную групу, якая «будзе карысная ва Украіне», паведамляе RTL.

Мэтай вучэнняў з'яўляецца дэманстрацыя Расеі, што ўварванне ў Балтыю - гэта «не найлепшая ідэя», піша выданне. Французскае войска правярае баяздольнасць новай групы FRAN, якая будзе адказваць «за выхад за межы лініі супраціўніка незаўважанай, для забеспячэння выведкі і захопу траншэй».

Эксперыментальнае падраздзяленне, якое складаецца з «ультра-малапрыкметных салдат», трэніруецца, каб выяўляць траншэі супраціўніка і «пункты ўваходу» у гэтыя траншэі з мэтай далейшага іх захопу, які таксама ўваходзіць у абавязкі байцоў FRAN. Французскія вайскоўцы трэніруюцца «ў рэальных умовах», адзначае выданне, і, з прызнанняў саміх салдат, яны ўжо гатовыя «абараняць свайго эстонскага супольніка».

«Мясцовасць у Эстоніі падобная да Украінскай і на шырокія ўсходнія раўніны, таму для нас гэта вельмі цікава», – расказаў старшы сяржант Квенцін.

Вайскоўцы, якія бяруць удзел у вучэннях, могуць «гадзінамі хавацца ў кустах у камуфляжным адзенні», карыстаючыся відэа з беспілотніка. “У нас ёсць зваротная сувязь з камеры, якая працуе ў рэжыме рэальнага часу. Мы вельмі добра бачым войскі на зямлі з вышыні 200 ці 300 метраў», - патлумачыў сяржант.

Удзень раней дасведчаныя крыніцы The New York Times распавялі, што краіны Паўночнаатлантычнага альянсу могуць адправіць вайскоўцаў ва Украіну для «хуткай» і «якаснай» падрыхтоўкі ўкраінскага войска, якой трэба будзе адлюстроўваць расейскі наступ гэтым летам. Перанос навучання на ўкраінскую тэрыторыю дазволіць інструктарам хутчэй збіраць інфармацыю пра новаўвядзенні на лініі фронту і адаптаваць адпаведным чынам навучальныя праграмы, падкрэслілі суразмоўцы NYT.

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Чарльз Браўн, у сваю чаргу, назваў адпраўку вайскоўцаў NАТО ва Украіну непазбежнай.

Упершыню аб адпраўцы заходніх войскаў ва Украіну ў канцы лютага заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. У пачатку траўня ён назваў дзве ўмовы для гэтага: расейскае войска павінна прарваць лінію фронту, а Кіеў - папрасіць аб дапамозе. Таксама ён казаў, што Парыж можа пайсці на такі крок, калі ўзнікне пагроза захопу Расеяй Кіева ці Адэсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках