17 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вымыў падлогу расейскім амбасадарам»: у кабінеце кіраўніка МЗС Польшчы вісіць карыкатура на Небянзю

7
«Вымыў падлогу расейскім амбасадарам»: у кабінеце кіраўніка МЗС Польшчы вісіць карыкатура на Небянзю
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ
ФОТА: BILD

Радаслаў Сікорскі паставіў твор на бачнае месца.

У кабінеце міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага стаіць карыкатура на прадстаўніка Расеі ў Радзе Бяспекі ААН Васіля Небянзю, заўважыў BILD.

Гэта праца польскага карыкатурыста Анджэя Мілеўскага для Gazeta Wyborcza, якая выйшла ў нумары газеты ад 28 лютага 2024 года. На малюнку прыбіральшчыца будынка ААН пытае калегу, чаму навокал так чыста. Той адказвае: «Польскі міністр вымыў падлогу расейскім амбасадарам».

Ідэя для карыкатуры нарадзілася пасля выступу Сікораскага на Радзе Бяспекі ААН 24 лютага. Міністр раскрытыкаваў расейскага пастпрэда. Так, Небянзя назваў украінцаў «нацыстамі» і заявіў аб карупцыі ва Украіне, а Сікорскі адказаў, што там «прэзідэнт - габрэй, міністр абароны - мусульманін, і ў іх няма палітвязняў», а «Аляксей Навальны задакументаваў, наколькі сумленныя і непадкупныя ўлады вашай краіны».

На словы Небянзі аб тым, што Польшча напала на СССР падчас Другой сусветнай, Сікорскі адказаў:

«Пра што ён кажа? Гэта Савецкі Саюз напаў на Польшчу разам з нацысцкай Нямеччынай 17 верасня 1939 года. Яны нават правялі агульны парад перамогі 22 верасня. А што рабілі расейскія войскі каля брамы Варшавы ў жніўні 1920 года? Яны былі там на экскурсіі?

Парыраваў польскі міністр і выказванне Небянзі аб змове Захаду вакол Украіны: «Мая вам парада: не трапляйце ў пастку Захаду, выведзіце свае войскі ў адпаведнасці з міжнародна-прызнанымі межамі і пазбягайце гэтай заходняй змовы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках