«Менавіта забастоўкі стварылі найбольшую пагрозу рэжыму»
4- 2.05.2024, 17:32
- 7,098
Хто сапраўдныя барацьбіты за правы працоўных.
У Міжнародны дзень працы, 1 траўня, беларускія праўладныя прафсаюзнікі прыняліся сябе хваліць. Старшыня ФПБ Юрый Сянько распавёў, як узначаленая ім арганізацыя «змагаецца» за правы працоўных і ўмовы іх працы.
Трагізм сітуацыі ў тым, што пасля пратэстаў у 2020 годзе Лукашэнка з асаблівай нянавісцю рэпрэсаваў дзеячаў прафсаюзнага руху, якія змагаліся за правы працоўных, піша чытач сайта Charter97.org:
- Бо менавіта забастоўкі, якія арганізоўвалі сумленныя прафзвязнікі, стваралі найбольшую пагрозу эканамічнай аснове рэжыму.
На сёння прафсаюзны рух у Беларусі разгромлены. Дзясяткі тысяч страйкоўцаў былі рэпрэсаваныя. Сотні сядзяць, тысячы ўцяклі ў замежжа. Прафсаюзы ў Беларусі нагадваюць аналагічныя арганізацыі ў фашысцкіх краінах: яны нібыта ёсць, але іх нібыта няма.
Асабліва агідна гучаць словы Сянько аб барацьбе за ахову працы. «Моцныя» гаспадарнікі засяроджаныя на разрабаванне даручаных ім прадпрыемстваў. А працоўных сілай выганяюць працаваць на смяротна састарэлым абсталяванні. Ды і з парушэннем усіх магчымых норм. У 22-м годзе на вытворчасці пацярпеў 1781 работнік, а ў 23-м іх колькасць вырасла на 4% да 1850. 117 з іх загінулі. Большасць працоўных працуюць за мінімальныя паводле еўрапейскіх нормаў, заробкі. А пацярпелыя на вытворчасці атрымліваюць мізэрныя кампенсацыі.
Лукашэнкаўскія прафсаюзнікі ўсяляк прыкрываюць злачынныя парушэнні на вытворчасці і засяроджаныя на выяўленні незадаволеных рэжымам.