18 траўня 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія аўто варта набываць у 2024 годзе?

12
Якія аўто варта набываць у 2024 годзе?

Эксперты расказалі, якія даступныя мадэлі стануць надзейнай інвестыцыяй.

Аўто – не толькі важны набытак, але і сур'ёзная інвестыцыя. Важна шукаць мадэль, якая захоўвае каштоўнасць з часам. Суадносіны кошту і якасці – асноўная ўмова. Кіроўцы звяртаюць увагу, перш за ўсё, на аўто, якія не будуць каштаваць занадта дорага і не патрабуюць няспынных затратаў на рамонт. Натуральна, не апошнюю ролю выконвае і эканомія на паліве.

Эксперты расказалі, якія даступныя мадэлі стануць надзейнай інвестыцыяй. GOBankingRates пагутарыў са спецыялістамі ў галіне, каб даведацца, якія брэнды лепш абраць у 2024 годзе.

Toyota

Toyota нязменны лідар у рэйтынгу даступных і надзейных аўто. Гэтыя мадэлі традыцыйна на вяршыні спісу бэстсэлераў.

У цэлым Toyota заўсёды становіцца найлепшым выбарам для пакупнікоў, якія шукаюць недарагія аўтамабілі. Па-першае, вытворца прапануе найшырэйшы асартымент даступных аўтамабіляў на рынку, а некаторыя нават абсталяваныя вельмі эканамічнымі гібрыднымі сілавымі агрэгатамі. Другой перавагай з'яўляецца сталы рэкорд надзейнасці Toyota у некалькіх пакаленнях розных мадэляў, што мінімізуе выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне», – адзначыў Эвалдас Забіціс, аўтамабільны эксперт у CarVertical.

Джэймі Мітры, мэнэджар у продажах і абслугоўванні аўтамабіляў Cumberland Hill Auto, дадаў, што запчасткі да гэтых аўто з'яўляюцца першакласнымі, а тэхнічнае абслугоўванне – даступным.

Браян Мудзі, выканальны рэдактар Kelley Blue Book, парэкамендаваў Toyota Corolla, даўняга фаварыта сярод пакупнікоў, якія шануюць бюджэт. Гэта найлепшы выбар дзякуючы дзівоснай паліўнай эфектыўнасці і надзейнай працы.

Ford

Цягам дзесяцігоддзяў Ford быў вядомы як даступны культавы амерыканскі брэнд дзякуючы сваім дужым грузавікам і практычным сямейным аўтамабілям. У 2024 годзе Ford застаецца найлепшым выбарам для пакупнікоў.

Ёсць такі стэрэатып, што Ford даволі дарагая марка. На самай справе вытворца прапануе дзівосную колькасць высакаякасных і даступных аўтамабіляў нізкага ўзроўню.

«Напрыклад, Ford Maverick – адзін з малых грузавікоў брэнду – прапануе ўражальную грузападымальнасць і крутоўны момант, а таксама абсталяваны опцыяй гібрыднага рухавіка для палепшанай эканоміі паліва», – падкрэсліў Найджэл Тунакліф, сузаснавальнік і генеральны дырэктар Coastline Academy.

Honda

Honda ужо даўно з'яўляецца сінонімам надзейнасці і даступнасці, а мадэльны шэраг брэнду 2024 года зэканоміць вашыя грошы ў доўгатэрміновай перспектыве.

«Honda прапануе разнастайную лінейку аўтамабіляў з канкурэнтаздольным коштавым дыяпазонам. Аўтамабілі маюць высокія паказнікі бяспекі і добрую паліўную эфектыўнасць, што зніжае доўгатэрміновыя выдаткі», – расказаў Тунакліф.

Брэнд таксама прапануе шэраг электрычных і гібрыдных транспартных сродкаў, якія, нягледзячы на больш высокі пачатковы кошт, дазваляюць надзвычай эканоміць паліва цягам усяго тэрміну службы. Honda як брэнд захоўвае высокі кошт перапродажу.

Mazda

Нягледзячы на тое, што Mazda часта знаходзіцца ў цені буйнейшых аўтамабільных гігантаў, вытворца стварыў сабе нішу як брэнд, які забяспечвае даступнае кіраванне. Нават самыя даступныя Mazda далёкія ад базавага транспарту. Mazda прапануе на выбар вытанчаныя, добра сканструяваныя аўтамабілі з элементамі раскошы, што робіць іх вельмі выгаднымі інвестыцыямі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках