Пуціна затрымаюць пры ўездзе ў Крэмль
3- 4.05.2024, 19:22
- 17,890
А двайнікоў збяруць па рэзідэнцыях.
МУС РФ абвясціла ў вышук прэзідэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнку. Выдатна. Дзе б іх узяць? На канцэрце «Шамана» у Маскве? Альбо калі здымаюць грошы з фундушаў у Ашчадбанку? Цяжка сказаць.
Відаць, ва ўсякім разе, што працэс складання спісаў у перадсвяточныя дні актывізаваўся. Праца кіпіць і прыцягнутыя «прафесіяналы», піша тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет».
Мы толькі перасцерагаем складальнікаў спісаў вышуку ад падключэння да працы Захаравай і Мядзведзева. Справа ў тым, што перадсвяточныя дні ў іх звычайна крытычныя. «Дружбіст»! З гарэлкай сябруеш! – пісаў Даўлатаў.
Можа атрымацца, што яны па недаглядзе, пераблытаўшы ўнясуць ў спісы вышыку Пуціна. А наступныя звёны «вертыкалі» радасна падхопяць, развесяць партрэты дакучлівай асобы па ўсёй краіне. І Пуціна затрымаюць пры ўездзе ў Крэмль, а двайнікоў збяруць па рэзідэнцыях. Нядобра можа атрымацца. Таму не давярайце Мядзведзеву і Захаравай.