19 траўня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» выціскаюць з кітайскага рынку

«Беларуськалій» выціскаюць з кітайскага рынку

Канкурэнты - Расея і Канада.

Расея і Канада выперадзілі Беларусь у пастаўках калію ў КНР у першым квартале. Год таму лідаркай была нашая краіна.

Гэта вынікае са звестак кітайскай мытні.

У сакавіку з Беларусі было імпартавана калійных угнаенняў на 95,7 млн. даляраў, што на 42,3% менш, чым год таму. У той жа час пастаўкі з Канады скараціліся на 8,1% да 71,86 млн даляраў, а з Расеі - выраслі на 66,6% да 145,43 млн даляраў.

За квартал Расея нарасціла пастаўкі калію ў КНР амаль на 40% да 432,3 млн. даляраў, Канада — на 24,6% да 313 млн. даляраў, а Беларусь — скараціла на 47% да 237,6 млн. даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках