У Беларусі забаранілі прадаваць чарговы сланечнікавы алей з РФ
8- 6.05.2024, 14:51
- 11,072
Яго знімуць з паліц.
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі сланечнікавы алей "Дары Кубані". Ён з'явілася ў спісе небяспечнай прадукцыі.
З 6 траўня гэты алей забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі, яго таксама павінны зняць з гандлёвых паліц.
Алей не адпавядае тэхрэгламентам у бяспецы і маркаванні. У тым ліку ў выніках выпрабаванняў перакісная колькасць пры рэгламентаваным значэнні не больш за 4 была 4,5. У Дзяржстандарце палічылі, што прадукцыя ўводзіць спажыўца ў зман, бо ў выніку не з'яўляецца алеем сланечнікавым рафінаваным дэзадараваным вышэйшага гатунку.
У сакавіку ў Беларусі таксама забаранілі прадаваць расейскі сланечнікавы алей «Горніца». Прэтэнзіі да прадукту былі аналагічныя.