З'явіліся дэталі пра катэр расейцаў, які быў знішчаны ў Крыме
2- 6.05.2024, 15:34
- 8,166
Акупанты маглі выкарыстоўваць яго для высадкі ДРГ.
Украінскі марскі робат «Магура V5», імаверна, знішчыў у акупаваным Крыме катэр МНС РФ тыпу «Лідар-12М». Ён мог выкарыстоўвацца для закіду дыверсійных груп на падкантрольную тэрыторыю Украіны.
Аб гэтым піша «Думская». Выданне адзначае, што «Лідар-12М» быў невялікай цэллю. Яго даўжыня складае 14 метраў, шырыня - 4,5 метра, асадка - 0,73 метра.
Катэр можа браць да васьмі пасажыраў, а два вадамётныя рухавікі разганяюць яго да 35 вузлоў. Катэры вырабляліся з 2013 года на Рыбінскай верфі ў Яраслаўскай вобласці РФ.
Дзякуючы невялікім памерам і высокай хуткасці, катэр хутчэй за ўсё ўжываўся для спецаперацый тыпу закіду ДРГ на падкантрольную Украіне тэрыторыю, піша «Думская».
Хоць для патаплення невялікага катэра прыцягвалася пяць брандэраў, цэль апраўдвае сродкі, адзначаюць у выданні.
«Сілы абароны паступова выцясняюць са сваіх тэрытарыяльных вод усе расейскія караблі. Вялікія пасудзіны ўжо больш за паўтара года не з'яўляюцца ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора, цяпер прыйшоў час ачысціць наша мора і ад дробных плаўсродкаў, пагатоў, што яны могуць закідваць дыверсантаў», – гаворыцца ў паведамленні.