19 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзень «інаўгурацыі» Пуціна Маскву засыпала снегам

21
У дзень «інаўгурацыі» Пуціна Маскву засыпала снегам

Відэафакт.

У дзень так званай інаўгурацыі кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна ў Маскве пачаўся моцны снегапад. З самай раніцы ў сталіцы краіны-тэрарысткі пачало ўтварацца снежнае покрыва.

Анамальныя для траўня ападкі ў Маскве абяцаюць аж да 9 траўня, паведамляе obozrevatel.com.

Травеньскі снег 7 траўня прайшоў у Маскве і Падмаскоўі. Напярэдадні тэмпература паветра ў расейскай сталіцы апусцілася амаль да 1 градуса марозу. Акрамя таго, сіноптыкі прагназуюць, што анамальнае снежнае надвор'е можа захаваецца ў Маскве да 9 траўня.

Грамадзян краіны-агрэсаркі папярэдзілі, што цягам тыдня тэмпература ў Маскве будзе ніжэйшай за норму на 7-10 градусаў. У сувязі з анамальным надвор'ем у сталіцы РФ абвясцілі "жоўты" ўзровень пагоднай небяспекі. Акрамя нізкай тэмпературы гэта звязана з моцным ветрам, парывы якога будуць дасягаць 15-17 метраў за секунду.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках