19 траўня 2024, Нядзеля, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска: Школьнікам даводзіцца займацца самаадукацыяй, каб не дэградаваць

1
Беларуска: Школьнікам даводзіцца займацца самаадукацыяй, каб не дэградаваць

Чаму дзецям часам трэба прапускаць заняткі ў школе.

Чытачка сайта Charter97.org Алена з Барысава расказала, як абараняе сваіх дзяцей ад лукашэнкаўскай прапаганды, якая на ўсю моц працуе ў беларускіх школах:

- Даводзіцца разам з дзецьмі займацца самаадукацыяй, каб не былі дурнымі. А каб не былі замбаваныя лукашысцкай прапагандай, даводзіцца займацца асветай. Мы тлумачым сыну і дачцэ, што напраўду адбываецца ў краіне і свеце, рэагуючы на выклікі.

Вось, напрыклад, пачатак траўня выдарыўся проста цудоўны, падарыўшы нам пагодныя дзянькі. Мы іх скарысталі, з’ездзіўшы на вёску. Дачка прапусціла нават пятнічныя заняткі ў школе.

Але мы не бядуем. У гэты ж дзень мелася быць дыктоўка, прысвечаная перамозе над нацызмам. Як мы даведаліся, быў прапанаваны нейкі тэкст з цытатамі Лукашэнкі. Ну а як жа абысціся без вусатага правадыра, як абмінуць ягоны ўклад у перамогу над Нямеччынай? Нездарма ж верхавод некалі выхваляўся, што ягоны бацька загінуў на вайне. Тады ж ад каго нарадзіўся сам Лукашэнка ў 1954 годзе? Але што ж вы хочаце ад чалавека, які ў размове з нямецкімі журналістамі хваліў Гітлера за створаны ім “парадак”.

Цяпер у Беларусі створаны сапраўдны “neue Ordnung”, вельмі падобны да нямецкага другой паловы 1930-х. Рэжым можна толькі хваліць, усялякая крытыка кваліфікуецца як экстрэмізм.

Будзе хваліць тутэйшую і суседнюю ўсходнюю дыктатуру падчас сваёй відэалекцыі 7-8 траўня і адыёзны Фёдар Поўны. Дзякуем за ласку! Мабыць, давядзецца дзецям і гэтыя школьныя дні прапусціць…

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках