Памёр заслужаны лекар Анатоль Маўрычаў
8- 7.05.2024, 12:57
- 8,468
Больш за 20 год ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі.
Доктар медыцынскіх навук Анатоль Маўрычаў памёр 2 траўня ва ўзросце 75 гадоў.
Ён нарадзіўся 2 студзеня 1949 гады. Скончыў Менскі медінстытут, з 1984-га і да апошніх дзён працаваў у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, праз 10 гадоў стаў доктарам навук. У 1990—2021 гг. быў намеснікам дырэктара РНПЦ.
Анатоль Маўрычаў быў аўтарам больш як 300 навуковых прац, 4 манаграфій, 14 аўтарскіх пасведчанняў, падрыхтаваў да паспяховай абароны 1 доктара і 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Развітанне з ім адбылося 4 траўня, пахавалі Анатоля Маўрычава на Паўночных могілках.