19 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусцы замест красовак за $116 даслалі дзіўную ссылку

6
Беларусцы замест красовак за $116 даслалі дзіўную ссылку

Новы выкрут.

Пасля танных футраў і «айфонаў» у Instagram вяртаюцца сумнеўныя прадаўцы красовак. Чытачка «Онлайнера» Арына ўбачыла іх рэкламу і замовіла красоўкі, іх не было, і прадавец пагадзіўся вярнуць грошы, але высветлілася, што гэта новы выкрут.

Дзяўчына кажа, што старонка падазрэнняў не выклікала: мноства падпісчыкаў, добры кантэнт… Яна ўдакладніла мадэль і памер красовак, ёй пацвердзілі наяўнасць і даслалі нумар карты, куды пералічыць грошы.

- На наступны дзень яны звязаліся са мной, сказалі, што на складзе дапусцілі памылку і красовак няма, і прапанавалі зрабіць вяртанне сродкаў. Я спытала пра наяўнасць іншых мадэляў, мне адказалі, што іх таксама няма і лепш зрабіць вяртанне.

Арыне даслалі спасылку на старонку «банка» для вяртання сродкаў. Там трэба было ўвесці звесткі карты, а далей пачынаецца цікавае - з'яўляецца акно з папярэджаннем, што «у пазбяганні ашуканскіх аперацый» з рахунку знялі 1 рубель і трэба напісаць рэшту.

- Гэта значыць пакупнік уводзіць рэшту і фактычна адпраўляе ім усе свае сродкі. Са мной так не атрымалася, бо на карце не было сродкаў, і ў выніку з'явіўся тэкст, што я ўпершыню карыстаюся гэтай паслугай і на рахунку карты павінна быць не менш за 100 рублёў.

Я напісала ў Альфа Банк, яны адказалі, што гэта не іх спасылка. Пасля чаго я напісала прадаўцу, і мяне заблакавалі.

Вынік гісторыі - мінус 380 рублёў. А днямі дзяўчына заўважыла старонку з красоўкамі з такім жа апісаннем у шапцы профілю, магчыма, гэта яшчэ адзін клон ад ашуканцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках