19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян пагражае адключыць расейскія тэлеканалы ў Арменіі

11
Пашынян пагражае адключыць расейскія тэлеканалы ў Арменіі

Крамлёўская прапаганда ігнаруе ўсе патрабаванні Ерэвана.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыстрашыў адключыць расейскія тэлеканалы, калі Расея праігнаруе патрабаванні ўлад рэспублікі.

“Дамова прадугледжвае павагу да Арменіі і яе інтарэсаў. Улічваючы прыязныя дачыненні, мы гатовы сем разоў прасіць, потым сем запатрабаваць. Але калі пасля сёмага разу гэтыя патрабаванні будуць праігнараваныя, іншага варыянту няма, гэтыя тэлеканалы павінны быць адключаныя, не павінны вяшчаць”, - цытуе Пашыняна “РИА Новости”.

У сакавіку ў Арменіі была забаронена трансляцыя аўтарскіх перадач “Вечер с Владимиром Соловьевым” і “Воскресный вечер с Владимиром Соловьевым” у мультыплексе тэлеканала "РТР-Планета", а ў снежні ў рэспубліцы на месяц прыпынялі вяшчанне радыё "Sputnik Арменія". Прычынай стала праграма “Пятница с Тиграном Кеосаяном”, у якой Камісія тэлевізіі і радыё ўгледзела парушэнні закона "Аб аўдыёвізуальных медыя".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках