19 траўня 2024, Нядзеля, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўдзень Беларусі атакуюць мошкі

7
Поўдзень Беларусі атакуюць мошкі

Больш за ўсё ад насякомых церпяць жыхары Гомельскай вобласці.

Больш за ўсё ад насякомых пакутуюць жыхары Гомельскай вобласці і часткова – Берасцейскай. Як тлумачаць спецыялісты, звычайна пік актыўнасці мошак прыпадае на травень і доўжыцца 10–14 дзён. Жамяра атакуе людзей толькі на адкрытай мясцовасці і ў светлы час дня, паведамляе «Анлайнер».

Пра тое, як ідуць справы, мы даведаліся на ўласным прыкладзе, скіраваўшыся ў камандзіроўку на Тураўшчыну.

Апроч дыскамфорту ад прысутнасці мошак, адзначым, што іх укусы могуць выклікаць алергічную рэакцыю. Звычайна спецыяльнае лекаванне не патрабуецца, але непрыемныя адчуванні ніхто не адмяняў. Медыкі рэкамендуюць звяртацца па дапамогу пры выяўленых сімптомах, асабліва калі гэта датычыцца дзяцей.

Як бы ні хацелася на вялікія выходныя выправіцца на шашлыкі да возера, падумаць варта двойчы. Менавіта ля вадаёмаў назіраецца самая вялікая колькасць мошак. Для мясцовых жыхароў такая пошасць ужо стала звыклай, таму, як і летась, яны прадаўжаюць іранізаваць.

Напрыклад, прапануюць пачаць бегаць менавіта ў лесапаркавых зонах – тады магчымасці спыніцца дакладна не будзе, бо давядзецца ўцякаць ад мошак. Або выкарыстоўваюць папулярны ў сацсетках мем: «Аплата ў псіхолага не прайшла, і...». Прадаўжэнне чаканае – «...вось мяне атакуюць мошкі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках