19 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Ангельскім квартале» зноў прадаюць кватэры

9
У «Ангельскім квартале» зноў прадаюць кватэры

Якія плошчай і за колькі можна набыць на гэты раз?

Гэтыя сімпатычныя домікі ад МАПІДа на вуліцы Ясеніна даўно спадабаліся многім менчукам. Калі вы з іх ліку, то цалкам можаце стаць уладальнікам сучаснага жылля ў спальніку, якое забудоўнік будзе прадаваць праз аўкцыён у канцы траўня. На гэты раз на пляцоўку Менскага гарадскога цэнтра нерухомасці патрапілі пяць кватэраў на першых паверхах плошчай ад 89 да 91 «квадрата». Пачатковы кошт чатырохпакаёвых кватэраў стартуе ад 411–416 тысячаў рублёў, ці блізу $126 800 паводле курсу, паведамляе «Анлайнер».

Нагадаем, у дамах «Ангельскага квартала», дзе шукаюць гаспадароў новым «квадратам», запраектаваныя 43 кватэры на дом. Жыллё здаюць з чарнавым аздабленнем, разведзенай электрыкай, усталяванымі разеткамі і выключальнікамі. Асаблівасць дамоў у сучасным квартале на вуліцы Ясеніна, 26 і 28, у тым, што новабудоўлі маюць малую паверхавасць і стылізаваныя «пад цэглу», вокны ідуць з заніжанымі прываконнямі, а пад'езды знаходзяцца на ўзроўні зямлі.

Гандаль для продажу аб'ектаў пройдзе 22 траўня а 12-й па адрасе: Менск, вул. К. Маркса, 39, каб. 7. Падаць дакументы для ўдзелу ў аўкцыёне можна да 20 траўня.

Прыём дакументаў, а таксама кансультацыі ў пытаннях удзелу ў гандлі будуць ажыццяўляцца да 20 траўня ў працоўныя дні. Для ўдзелу ў гандлі неабходна ўнесці задатак 10 тысячаў рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках