20 траўня 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя знішчыла каштоўную расейскую тэхніку

3
Украінская авіяцыя знішчыла каштоўную расейскую тэхніку

Зводка Генштаба УСУ.

Украінскія самалёты і ракетныя войскі прадаўжаюць знішчаць каштоўную расейскую тэхніку. Цягам 8 траўня Сілы абароны падбілі тры сродкі супрацьпаветранай абароны і два артылерыйскія сродкі, паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных сілаў Украіны ў вечаровай зводцы.

Паводле звестак Генштаба УСУ на фронце, зафіксаванае значнае павелічэнне расейскіх нападаў. Так, цягам дня адбылося 121 баявое сутыкненне.

На Аўдзееўскім кірунку адбітыя 35 атак. Тут акупанты з дапамогай авіяцыі спрабавалі выцесніць Сілы абароны з пазіцый непадалёк ад населеных пунктаў Новааляксандраўка, Яўгенеўка, Сокал, Новапакроўскае, Сямёнаўка, Уманскае, Нятайлава і Невельскае Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку расейцы спрабавалі палепшыць тактычнае становішча ў раёнах населеных пунктаў Белагораўка Луганскай вобласці; Андрэеўка, Верхнякаменнае, Новае, Іванаўскае і Клішчыеўка Данецкай вобласці. Тут адбітая 21 атака.

На Купянскім і Ліманскім кірунках адбітыя 17 атак.

На Навапаўлаўскім кірунку расейскія войскі шэсць разоў спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў недалёка ад Канстанцінаўкі, Парасковееўкі і Ураджайнага Данецкай вобласці.

Значны рост атак войска РФ зафіксаваны на Арэхаўскім кірунку. Тут расейцы 19 разоў атакавалі ўкраінскія пазіцыі ў раёне Старамаёрскага Данецкай вобласці.

На Херсонскім кірунку вораг аднойчы беспаспяхова атакаваў пазіцыі нашых войскаў недалёка ад вёскі Крынкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках