У Маскве памерла жонка дэпутата ад «Адзінай Расіі», якая вінаваціла мужа ў гвалце
8- 8.05.2024, 21:37
- 13,656
Валерый Дзёмін нядаўна вярнуўся з вайны ва Украіне.
У Маскве памерла жонка муніцыпальнага дэпутата ад партыі «Адзіная Расея» Настасся Дзёміна, якая раней абвінавачвала мужа ў хатнім гвалце.
Як паведамляе выданне Вaza, Дзёміна звярталася ў лякарню і паліцыю праз пабоі ў канцы лютага. У гэты момант яе муж, Валерый Дзёмін, вярнуўся з вайны ва Украіне ў адпачынак. Згодна з заявай пацярпелай, муж збіў яе, раззлаваўшыся на тое, што, на ягоную думку, жонка перастала спраўляцца з працай дома.
Пра прычыны смерці Настассі Дзёмінай нічога не паведамляецца. Вядома, што цела памерлай знайшлі яе дзеці і што пра смерць першым паведаміў сам Валерый Дзёмін на сваёй старонцы «УКантакце». Пра прычыны здарэння ён таксама не згадаў.
Адзначаецца, што Настасся Дзёміна, як і ейны муж, з'яўляецца муніцыпальнай дэпутаткай ад «Адзінай Расеі».