20 траўня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўропу значна павялічыліся

1
Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўропу значна павялічыліся

На некаторых пунктах пропуску давядзецца стаяць да двух дзён.

З учорашняга вечара, 8 траўня перад мяжой ЕЗ з боку Беларусі пачалі павялічвацца аўтамабільныя чэргі. З абноўленых звестках Дзяржаўнага памежнага камітэта агулам транспарту перад пунктамі пропуску стала больш.

Падарожнікі паведамляюць, што чаканне пераходу мяжы можа складаць да двух дзён.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 8.00 9 мая ва ўсіх пунктах пропуску (акрамя "Брэста") пасажырскага транспарту стала больш у параўнанні з вечарам учарашняга дня.

У чаце, дзе абмяркоўваюць праходжанне мяжы праз пункт пропуску "Брэст" (мяжа з Польшчай), людзі, якія едуць на асабістых аўтамабілях, паведамляюць, што чакаюць у чарзе больш за дзень, пры гэтым у зону афармлення яны яшчэ не заехалі. Яны мяркуюць, што агулам чаканне і праходжанне кантролю на дзвюх межах зойме 1,5-2 дні.

Ёсць водгукі ад падарожнікаў, якія надумалі схітраваць: учора а 20.00 яны даехалі да памежнага перахода, дабраліся да рэйсавага аўтобуса, які стаяў бліжэй да мяжы і далей рухаліся з ім. У гэтым выпадку людзі толькі пасля 7.00 аформіліся на беларускім баку.

У “Беняконях” (мяжа з Літвой) абстаноўка была крыху лепшай — чаканне ў чарзе складала блізу 24 гадзін.

Тыя, хто паехалі ў Літву на аўтобусе праз “Каменны лог”, усю ноч чакалі праходжання мяжы, а 8.40 яны яшчэ праходзілі літоўскі бок. З заяў відавочцаў, усяго афармленне праходзілі чатыры аўтобусы.

Людзі, якія выязджаюць праз “Грыгароўшчыну” (мяжа з Латвіяй) адзначылі, што ў чарзе на аўто давядзецца чакаць афармлення не менш за 18 гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках