На парадзе ў РФ заўважылі акупанта, які загадваў расстрэльваць цывільных грамадзян у Бучы
10- 9.05.2024, 10:26
- 14,384
Вайсковы злачынец атрымаў годнасць "героя Расеі".
У Расеі на парадзе 9 траўня ў Хабараўску як летась прыняў удзел расейскі акупант, які кіраваў падраздзяленнем, якое чыніла зверствы ў Бучы. Ваенны злачынец, палкоўнік Азатбек Амурбекаў узначаліў калону танкаў. Пра гэта паведамляюць расследавальнікі міжнароднай супольнасці InformNapalm.
Так, у Хабараўску прайшоў вайсковы парад у гонар "Дня перамогі". Па вуліцах горада праехалася калона варожых танкаў, у галаве якой знаходзіўся акупант Азатбек Амурбекаў.
"Сёння, як і ў летась на вайсковым парадзе ў Хабараўску чарговым разам засвяціўся пакуль жывы вайсковы злачынец, экс-камандзір 64-ы АМСБр (в/ч 51460), які пасля вайсковых злачынстваў у Бучы і іншых гарадах быў узнагароджаны Пуціным годнасцю героя РФ” - палкоўнік Азатбек Амурбекаў”, - гаворыцца ў паведамленні.
У свой час акупант кіраваў в/ч 51460, 64-й асобнай мотастралковай брыгадай, якая чыніла вайсквыя злачынствы ў г. Буча, Кіеўскай вобласці.
Як паведамілі ў InformNapalm, 21 красавіка 2022 года Вялікабрытанія ўнесла падпалкоўніка Азатбека Амурбекава ў спіс асоб, на якіх накладваюцца персанальныя санкцыі за ваенныя злачынствы ў Бучы.
22 красавіка 2022 г. МА РФ апублікавала матэрыял, у якім пацвердзіла непасрэдны ўдзел Амурбекава ў баявых дзеяннях ва Украіне і адзначыла, што яму прысвоены чарговы ранг - палкоўнік, а яго брыгадзе статус «гвардзейскай».
На картах ваенных злачынцаў, якія былі створаны InformNapalm у 2022, Амурбекаў пазначаны як “пікавая дама”. Пакуль не ліквідаваны.
Як раней пісалі “Важныя истории”, увесну 2022 года пад камандаваннем Амурбекава ва Украіне ваяваў расейскі вайсковец Данііл Фролкін, які прызнаўся ў забойстве мірнага жыхара.
“Камандаванню спрабавалі растлумачыць, што мы больш у наступ не пойдзем. Амурбекаў пачаў дзецюкоў біць, накшталт яны слабакі, аблаяў проста. Аднаму прыкладам па твары ўдарыў, другому пісталет прыставіў да лба, сказаў: "Я зараз цябе наогул застрэлю і мне наогул нічога за гэта не будзе", - распавядаў Фролкін.
Яшчэ адзін акупант з падраздзялення Фролкіна распавёў, як Амурбекаў загадваў расстрэльваць цывільных украінцаў.
“Мы стаялі ў лесапаласе за Андрэеўкай. Нас абстрэльвалі, і ехалі ў нейкі момант цывільныя людзі. І Амурбекаў сказаў: “Усіх пад абстрэл”, - распавёў ён.
Паводле ягоных слоў, Амурбекаў таксама загадваў забіваць "усіх, у каго тэлефоны знойдзеце".