Porsсhe на маскоўскіх нумарах сутыкнуўся з Audi у Менску
14- 9.05.2024, 14:46
- 9,774
Фотафакт.
На МКАД здарылася аварыя з удзелам двух замежных аўто. Audi, за стырном якога знаходзіўся 71-гадовы мужчына, сутыкнулася са спартовым Porsсhe на маскоўскіх нумарах.
Са звестак ДАІ, кіроўца Audi пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з дарагім аўтамабілем. На шчасце, ніхто не пацярпеў.