20 траўня 2024, панядзелак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада падтрымала законапраект пра грамадзянства для добраахвотнікаў

5
Вярхоўная Рада падтрымала законапраект пра грамадзянства для добраахвотнікаў

Беларусам стане лягчэй атрымаць грамадзянства Украіны.

Вярхоўная рада Украіны ў першым чытанні прыняла законапраект, які рэгулюе атрыманне грамадзянства добраахвотнікамі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў нардэп Аляксей Ганчарэнка.

«Вярхоўная рада прыняла ў першым чытанні законапраект № 9585 аб прававым статусе замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне Украіны. Вельмі патрэбны законапраект. Крок насустрач добраахвотнікам і іх сем'ям зроблены», – напісаў ён.

Паводле словаў Ганчарэнкі, законапраект падтрымалі 263 нардэпы.

Пра што ідзе размова ў дакуменце?

Як піша РБК-Украіна, законапраектам № 9585 прадугледжана:

магчымасць атрымання дазволаў на іміграцыю або набыццё грамадзянства Украіны на падставе пашпартных дакументаў, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, а таксама магчымасць атрымання віду на часовае пражыванне замежнікамі і асобамі без грамадзянства, задзейнічанымі ў абароне Украіны ў складзе сілаў тэрытарыяльнай абароны або добраахвотніцкіх фармаванняў тэрытарыяльнага грамадства, урэгуляваць свой прававы статус знаходжання тэрыторыі Украіны;

чальцы сям'і асобаў, якія заключылі кантракт аб праходжанні службы ва Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту і Нацыянальнай гвардыі Украіны, будуць мець права на атрыманне віду на часовае пражыванне;

грамадзяне Расейскай Федэрацыі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ў перыяд з 24 лютага 2020 года набылі грамадзянства Украіны ў адпаведнасці з законам Украіны «Аб грамадзянстве Украіны» і падалі абавязальніцтва спыніць замежнае грамадзянства, абавязаныя будуць падаць дакумент аб спыненні замежнага грамадзянства цягам года з дня спынення або скасавання ваеннага становішча, калі тэрмін выканання такога абавязальніцтва ўжо мінуў;

асобы, якія набылі грамадзянства Украіны падчас ваеннага становішча і падалі абавязальніцтвы аб здачы экзаменаў у асновах Канстытуцыі Украіны, гісторыі Украіны і на ўзровень валодання дзяржаўнай мовай і праходзяць ваенную службу паводле кантракту ва Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту або Нацыянальнай гвардыі Украіны, маюць права выканаць узятае абавязальніцтва цягам двух гадоў з дня спынення або скасавання ваеннага становішча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках