29 красавiка 2024, панядзелак, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр прэзідэнт Рэспублікі Сербскай

У нядзелю ўвечары ў Рэспубліцы Сербскай, якая з'яўляецца часткай Босніі і Герцагавіны, ад сардэчнага прыступу сканаў яе прэзідэнт Мілан Еліч.

Як паведамляе France Presse, прэм'ер-міністр рэспублікі Міларад Додзік заявіў журналістам на прэс-канферэнцыі ў сталіцы Баня-Луке: "Прэзідэнт РС памёр. Гэта сумны дзень для нас".

51-гадовы кіраўнік дзяржавы сканаў у шпіталі горада Дабой, куды ён быў шпіталяваны ў нядзелю днём. Еліч быў бізнэсмэнам і эканамістам, ён займаў прэзідэнцкую пасаду з кастрычніка 2006 года.

Рэспубліка Сербская з'яўляецца дзяржаўным стварэннем на тэрыторыі былой югаслаўскай рэспублікі Боснія і Герцагавіна, яна населеная баснійцамі-сербамі і заставалася непрызнанай да канца баснійскай вайны ў 1995 годзе. Дзяржава з сталіцай у Белградзе мае назву Рэспубліка Сербія.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках